Mark Formelle выпусціў калекцыю «Мілы Мінск»
Ілюстрацыі ад мастачкі Петры Клімовіч паказваюць мінскія лакацыі накшталт Камароўкі, Асмалоўкі і кінатэатра «Кастрычнік» у ружова-казачнай эстэтыцы.
«Наша новая капсула — гэта прызнанне ў пачуццях любімаму гораду. Тут Мінск «гаворыць» праз дэталі: звыклыя вуліцы набываюць мяккія, амаль казачныя формы, а ў рэальнасць цалкам знаёмых месцаў — Камароўскага рынку, кінатэатра «Кастрычнік», раёна Асмалоўка — уплеценыя фантазійныя элементы», — паведаміла прэс-служба кампаніі.
Каштуюць гэтыя дызайнерскія рэчы ад 27,99 да 39,99 рубля.
Новую калекцыю ўжо можна знайсці ў фірмовых крамах Mark Formelle або заказаць анлайн на сайце.
Чытайце таксама:
Прапагандыстаў абурыла слова «беларусы» на майках Mark Formelle
Mark Formelle прапанаваў дызайн новых цішотак «Беларусы гавораць»
«Марк Фармель» паставіў у вітрыну замест манекена мужчыну з голым торсам