БЕЛ Ł РУС

У БДУ скарачаюць прыём на платнае навучанне

3.04.2025 / 18:8

Nashaniva.com

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ва ўступнай кампаніі 2025 года прадугледжвае скарачэнне прыёму студэнтаў. Пра гэта паведаміў рэктар БДУ Андрэй Кароль, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Рэктар БДУ адзначыў, што зменшана будзе колькасць месцаў на платнай форме навучання.

«Скарачэнне месцаў на платнай форме навучання — як дзённай, так і завочнай — гэта адна з стратэгій развіцця ВНУ», — расказаў Кароль.

Ён падкрэсліў, што гэта таксама «рэакцыя на запыт дзяржавы: сёлета колькасць бюджэтных месцаў вырасце на 19».

У цэлым у гэтай уступнай кампаніі плануецца прыняць на праграмы агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі 4193 першакурснікі (у мінулым годзе было больш, 4408).

У тым ліку на дзённую платную форму прымуць 1401 студэнта (на 108 чалавек менш, чым у 2024-м), завочную — 142 (—34 студэнты), на завочную для атрымання другой вышэйшай адукацыі — 50 (—53).

Чытайце таксама:

Абавязковае размеркаванне для студэнтаў-платнікаў пакуль не ўводзяць

Колькі медыкаў не хапае ў Беларусі і як гэтыя лічбы хаваюць

ВНУ Беларусі скароцяць набор у гэтым годзе

Каментары да артыкула