БЕЛ Ł РУС

У Швейцарыі знішчылі саўну праз санкцыі супраць Беларусі

3.04.2025 / 18:33

Nashaniva.com

Швейцарскі тэлеканал RTS атрымаў доступ да спісу спрэчных спраў, якія Дзяржсакратарыят па эканоміцы Швейцарыі (Seco) разглядаў у апошнія два гады і якія тычацца санкцый супраць Беларусі і Расіі, піша Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Швейцарыя далучылася да санкцый Еўрасаюза ў сакавіку 2022 года. У санкцыйны спіс трапілі прадметы раскошы і прадукцыя, патэнцыйна прыдатная для вайсковага прымянення. Але забарона таксама тычыцца і імпарту.

Так, мытны пункт у Жэневе прадухіліў спробу незаконнага ўвозу саўны, якая прыбыла з Беларусі ў разабраным выглядзе. Імпарцёр атрымаў штраф у 1000 швейцарскіх франкаў, а сама саўна была знішчаная.

Усяго з лістапада 2022 года па верасень 2024 года Seco было разгледжана 54 справы, звязанага з санкцыямі, 21 з іх завяршыліся абвінаваўчымі прысудамі, перадае RTS.

Чытайце таксама:

У Фінляндыі прынцыпова не будуць паказваць матч сваёй зборнай са зборнай Беларусі

Літва збіраецца прадаць з аўкцыёну пажарныя машыны і малакавозы з Беларусі

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць «Цыбулькі-Бел»

Каментары да артыкула