БЕЛ Ł РУС

У дзейнасці буйной гандлёвай сеткі знайшлі вельмі шмат парушэнняў

4.04.2025 / 20:42

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла мноства парушэнняў падчас маніторынгу гандлёвых аб'ектаў сеткі «7 пятніц», паведаміла прэс-служба МАРГ.

Фота ілюстрацыйнае

Усяго ў гандлёвай сетцы «7 пятніц» больш за 200 аб'ектаў і, паводле інфармацыі ведамства, парушэнні былі выяўленыя ў кожным гандлёвым пункце.

У прыватнасці, як адзначылі ў МАРГ, на ўсіх аб'ектах не выконваўся пералік тавараў, абавязковых да продажу, адсутнічалі цэннікі, не было інфармацыі пра нумар ліцэнзіі.

«У дзвюх крамах (г. Мінск, г. Магілёў) знятыя з рэалізацыі тавары са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

МАРГ накіраваў рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў, таксама ім выдадзена прадпісанне аб забароне продажу прадукцыі, у якой скончыліся тэрміны прыдатнасці.

Сярод іншага, як адзначылі ў ведамстве, юрыдычнай асобе — ўладальніку сеткі выдадзена прадпісанне адносна парушэння закона аб рэкламе. Парушэнне загадана ліквідаваць у трохдзённы тэрмін.

Чытайце таксама:

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі

МАРГ выявіў парушэнні ў кожнай другой краме

Гандлёвыя сеткі працягнулі дзеянне сацыяльных зніжак

«Як на корм свінням»: глядзіце, што цяпер з бульбай у Мінску

Каментары да артыкула