БЕЛ Ł РУС

Названы памер сярэдняга плацяжу ў сістэме АРІП

5.04.2025 / 13:43

Nashaniva.com

Магчымасцямі Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы штодня карыстаюцца мільёны беларусаў і дзясяткі тысяч прадпрыемстваў, піша Tochka.by.

Так, АРІП у 2024 годзе правёў плацяжоў на суму Br40,8 млрд праз АІС «Разлік».

Сярэдняя сума адной аперацыі склала 62 рублі 20 капеек.

У сістэме «Разлік» зарэгістравана каля 38,7 тыс. пастаўшчыкоў паслуг і 79,5 тыс. паслуг, даступных для аплаты.

Да сістэмы «Разлік-ЖКГ» падключана 330 арганізацый, што займаюцца налічэннем плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі.

Яны ахопліваюць больш за 2,2 млн дамоў у 19,7 тыс. населеных пунктах. Штомесяц у сістэме праводзіцца звыш 10 млрд аперацый.

Што тычыцца міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ), у ёй зарэгістравана 6,75 млн уліковых запісаў фізічных асоб, а таксама 322 тыс. — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

За час працы сістэмы праведзена больш за 13 млн працэдур аўтэнтыфікацыі, у тым ліку 12,4 млн — для фізічных асоб, амаль 700 тыс. — для юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула