БЕЛ Ł РУС

Германія ў адказ на пошліны Трампа можа запатрабаваць вярнуць 1200 тон золата

5.04.2025 / 15:23

Nashaniva.com

Германіі разглядаюць магчымасць вываду сваіх залатых рэзерваў, што захоўваюцца ў ЗША, з-за ўзмацнення сумневаў у надзейнасці Вашынгтона як эканамічнага партнёра. Пра гэта паведамляе Bild са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Гаворка ідзе пра 1200 тон золата, размешчаных у сховішчы Федэральнага рэзервовага банка ў Нью-Ёрку. Гэтыя рэзервы належаць Германіі і з’яўляюцца часткай яе найбуйнейшага пасля ЗША залатога запасу, агульны аб’ём якога складае 3375 тон. Кошт нямецкага золата, што захоўваецца ў ЗША, цяпер перавышае 113 мільярдаў еўра.

Паводле Bild, высокапастаўленыя прадстаўнікі Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС), які ўзначаліць наступны ўрад ФРГ, пачалі абмеркаванне пытання аб перамяшчэнні залатога рэзерву з ЗША — у прыватнасці, у Франкфурт або іншыя еўрапейскія сховішчы.

Падставай стала заклапочанасць непрадказальным курсам Дональда Трампа, асабліва пасля абвяшчэння аб увядзенні новых гандлёвых пошлін у дачыненні да шэрагу краін, уключаючы дзяржавы Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Кітай падняў пальчатку: мыты ў адказ на імпарт з ЗША будуць такімі ж

Як гандлёвая вайна Трампа можа адбіцца на сусветнай эканоміцы і Беларусі? І якая выгада з гэтага амерыканцам?

Трамп вядзе перамовы з В’етнамам, Індыяй і Ізраілем аб змякчэнні гандлёвых тарыфаў

Каментары да артыкула