БЕЛ Ł РУС

У новым сусветным рэйтынгу пашпартоў перамагла Ірландыя, а Беларусь на 125-м месцы

5.04.2025 / 17:18

Nashaniva.com

Кансалтынгавая кампанія ў сферы падаткаў і іміграцыі Nomad Capitalist апублікавала свой штогадовы рэйтынг «самых моцных пашпартоў». Яго адрозненне ад большасці падобных даследаванняў у тым, што акрамя магчымасці бязвізавага ўезду ў іншыя краіны, ён улічвае шмат іншых важных параметраў, піша CNBC.

Дзявятае выданне рэйтынгу ўключае 199 краін і тэрыторый, пры яго складанні выкарыстоўваліся 20 крыніц — ад матэрыялаў падатковых службаў да World Happiness Report і Індэксу чалавечага развіцця ААН.

У адрозненне ад іншых рэйтынгаў, што ацэньваюць пашпарты толькі па колькасці краін з бязвізавым уездам, Nomad Capitalist улічвае пяць крытэрыяў:

Гэтыя фактары дапамагаюць лепш зразумець «сапраўдную вартасць» грамадзянства і вызначыць, людзям з якой краіны, валодаючы адпаведным пашпартам, сапраўды жывецца ва ўсіх сэнсах камфортна.

Згодна з гэтым рэйтынгам, самы моцны пашпарт у свеце мае Ірландыя.

Гэтая краіна ўпершыню заняла першае месца ў штогадовым рэйтынгу ад Nomad Capitalist. Яшчэ ў 2020 годзе яна падзяліла лідарства з Люксембургам і Швецыяй.

«Ірландыя здзівіла ўсіх сваёй моцнай міжнароднай рэпутацыяй, дружалюбнай да бізнэсу падатковай палітыкай і гнуткасцю грамадзянства», — сказаў даследчык кампаніі Хаўер Карэа для CNBC Travel.

Наступныя месцы следам за Ірландыяй займаюць таксама еўрапейскія краіны: Швейцарыя, Грэцыя, Партугалія, Чэхія, Фінляндыя, Люксембург, Нідэрланды, Мальта. І толькі дзясятую пазіцыю дзеляць паміж сабой нееўрапейскія дзяржавы — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Новая Зеландыя.

Беларусь у спісе знаходзіцца на далёкім 125-м месцы, далёка адстаючы ад усіх сваіх суседзяў. Латвія тут на 19-м месцы, Літва — на 29-м, Польшча — на 32-м, Украіна — на 73-м, а Расія — на 95-м.

Замыкаюць сусветны рэйтынг такія краіны, як Пакістан, Ірак, Эрытрэя, Емен і Афганістан.

Чытайце таксама:

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС

Каму і для чаго сілавікі выдаюць пашпарты прыкрыцця?

У Славеніі першы беларус атрымаў пашпарт іншаземца

Каментары да артыкула