Загінулы ад выбуху ў Брэсцкім раёне падлетак прынёс боепрыпас з высахлай сажалкі — СК
Следчыя працягваюць высвятляць абставіны трагедыі, якая здарылася 4 красавіка ў Брэсцкім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, падлетак знайшоў мінамётную міну на дне высахлай сажалкі, што знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад дома.
Знойдзены боепрыпас хлопчык перанёс на двор і часткова разабраў. Па асноўнай версіі, у выніку адбылася дэтанацыя выбухоўкі, якую падлетак трымаў у руках.
Паводле папярэдніх звестак, боепрыпас мог захоўвацца ў сажалцы яшчэ з савецкага часу ці нават з часоў Другой сусветнай вайны.
Іншых выбухованебяспечных прадметаў там не знойдзена.
Вечарам 4 красавіка ў сяле Страдзічы ў адным з двароў выбухнуў нейкі боепрыпас. У зоне паражэння апынуліся мужчына і яго ўнукі (14 і 15 гадоў). Ад атрыманых траўмаў адзін з падлеткаў памёр. Пенсіянеру і другому дзіцяці экстранна аказвалася медыцынская дапамога.