БЕЛ Ł РУС

У крамах знікла папулярнае расліннае малако. У чым прычына?

6.04.2025 / 21:8

Nashaniva.com

Пакупнікі заўважылі, што часам у мінскіх крамах няма ці малы асартымент расліннага малака Planto (раней яно называлася Alpro) і іншых малочных прадуктаў ад еўрапейскай кампаніі Danone.

Фото: Planto

У Галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама растлумачылі, што дэфіцыт гэтай прадукцыі звязаны з дамоўнымі адносінамі паміж вытворцам і пастаўшчыкамі.

«Раней у Рэспубліцы Беларусь пастаўкамі вышэйзгаданых тавараў займаўся адзін буйны імпарцёр, — расказаў «Мінск-Навінам» начальніца Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная. — Нядаўна вытворца прадукцыі ў Расійскай Федэрацыі і пастаўшчык спынілі супрацоўніцтва. Новым пастаўшчыком ўжо абраная іншая кампанія. На дадзены момант новы імпарцёр заключае дагаворы на рэалізацыю прадукцыі з буйнымі гандлёвымі сеткамі ў Беларусі».

Большасць з тавараў названых гандлёвых марак плануюць пачаць пастаўляць у Беларусь ужо 7 красавіка.

У верасні 2023 года расійскае прадстаўніцтва Danone перайменавалі ў Health & Nutrition. Былі перайменаваны ў сугучныя і назвы папулярных малочных прадуктаў гэтага вытворцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула