БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» даведалася суперніка ў другім раўндзе плэй-оф КХЛ

7.04.2025 / 7:24

Nashaniva.com

У 1/4 фіналу плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына) мінскае «Дынама» сустрэнецца з чалябінскім «Трактарам».

Фота: ХК «Дынама» Мінск

«Трактар» стаў найлепшай камандай Усходняй канферэнцыі па выніках рэгулярнага чэмпіянату. 

Першы і другі матчы (усяго серыя ідзе да чатырох перамог) пройдуць 12 і 14 красавіка ў Чалябінску.

16 і 18 красавіка каманды згуляюць у Мінску. Затым, калі спатрэбіцца, паядынкі пройдуць 20, 22 і 24 красавіка па чарзе ў гарадах.

Нагадаем, што «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшла ў другі раўнд плэй-оф, абыграўшы маскоўскі ЦСКА.

Чытайце таксама:

Хакеісты мінскага «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Гагарына

Авечкін пабіў рэкорд Грэцкі па галах за кар'еру ў НХЛ

Уэйн Грэцкі пра свайго дзеда з-пад Брэста: Ён быў рускім і парадаваўся б за рэкорд Авечкіна

Каментары да артыкула