Спорт4848

Уэйн Грэцкі пра свайго дзеда з-пад Брэста: Ён быў рускім і парадаваўся б за рэкорд Авечкіна

Легендарны канадскі форвард Уэйн Грэцкі распавёў журналістам, што яго дзядуля абрадаваўся б таму, што Аляксандр Авечкін дагнаў сёння ноччу яго рэкорд, паведамляе Матч ТВ.

Уэйн Грэцкі і Аляксандр Авечкін на прэс-канферэнцыі пасля сённяшнага матча «Вашынгтона». Фота: Bruce Bennett / Getty Images

Нагадаем, што сёння ноччу расійскі форвард «Вашынгтона» Аляксандр Авечкін у матчы Нацыянальнай хакейнай лігі закінуў 894-ю шайбу ў НХЛ і дагнаў па колькасці шайб вечны рэкорд Уэйна Грэцкі, які трымаўся 31 год. У найбліжэйшага гульца, які можа дагнаць Авечкіна, Сіднэя Кросбі, які пакуль выступае ў НХЛ, 578 шайбаў.

Вось што Грэцкі сказаў сёння пра Авечкіна: «Ён лёгка забівае галы ў 39 гадоў. Слухайце, толькі Гордзі Хоў у 50 гадоў мог забіць 20 галоў у НХЛ. Так, гульня тады была іншай, я гэта разумею. Але калі табе 50 і ты забіваеш 20 галоў у гэтай лізе — значыць, ты добры хакеіст. Такі ж і Авечкін. Калі табе амаль 40 і ты забіваеш 40 галоў у НХЛ (за сезон) — значыць, ты вельмі круты хлопец. Асаблівы. Унікальны. Авечкін можа гуляць у НХЛ яшчэ тры ці чатыры гады. Я рады за яго. Я шчаслівы за Алекса.

Мой дзядуля быў рускім. Ён быў бы вельмі рады, што рускі пабіў мой рэкорд, так што ён малайчына, — прыводзіць словы Грэцкі карэспандэнт «Матч ТВ».

Нагадаем, што дзед Грэцкі Цярэнці нарадзіўся ў 1890я ў вёсцы Агдэмер (сёння Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці). У пачатку XX стагоддзя Цярэнцій Лаўрэнавіч Грэцкі перабраўся ў Канаду праз Чыкага. Ён эміграваў з жонкай Ганнай і сынам Зіновіем. У новым заакіянскім жыцці дзядуля Уэйна пачаў насіць імя Тоні.

Неўзабаве ён развёўся са сваёй жонкай і пазнаёміўся з Марыяй з Цярнопальскай вобласці Украіны. У іх нарадзіўся сын Уолтар, які і стаў бацькам будучай легенды НХЛ.

Уолтар і Цярэнцій (Тоні) Грэцкі ўсяляк падтрымлівалі пачынанні юнага Уэйна і яго захапленне хакеем. З тых часоў спартсмен правёў выдатную кар'еру. Ён выступаў за «Эдмантан», «Лос-Анджэлес Кінгз», «Сэнт-Луіс» і «Рэйнджэрс» у НХЛ. Уэйн Грэцкі гуляў у НХЛ паміж 1978 і 1999 гг. За 21 год кар'еры ён устанавіў 61 рэкорд лігі.

Найвялікшым дасягненнем з'яўляецца найбольшая колькасць закінутых шайб — 894 у 1487 гульнях.

У 2010 годзе Уэйн Грэцкі пабываў у Мінску, прыехаўшы на матч зорак КХЛ. Тады яму была арганізавана сустрэча з далёкай сястрой Галінай Салдаценкавай.

Уэйн усяляк падтрымліваў Авечкіна ў гонцы таго за пабіццём рэкорду і яшчэ некалькі месяцаў таму пажадаў расіяніну зрабіць гэта.

Каментары48

  • нк такі, як ёсць
    05.04.2025
    У Амэрыцы мусіць пандэмія нейкая сёлета. Дужа моцна б’е па розуму
  • ) грецкому
    05.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Фрунзік
    05.04.2025
    Хай бы Грэцкі ўзгадаў, што ягоная бабка была ўкраінкай. Як бы яна напэўна "парадавалася" за авечкіна

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць