БЕЛ Ł РУС

Еўрапейскі ўніверсітэт залічыў першага студэнта — штучны інтэлект

7.04.2025 / 8:25

Nashaniva.com

Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва ў Аўстрыі стаў першай у свеце навучальнай установай, якая афіцыйна залічыла ў студэнты штучны інтэлект. Пра гэта паведамляе Euronews.

Чыяра Крыстлер, якая распрацавала Flynn. Скрыншот відэа Еўраньюс

ШІ-студэнт Flynn зможа наведваць заняткі, удзельнічаць у абмеркаваннях і атрымліваць адзнакі на роўных з іншымі навучэнцамі.

Flynn распрацавала мастачка і студэнтка гэтага ж універсітэта Чыяра Крыстлер. Ён створаны на аснове адкрытых вялікіх моўных мадэляў Claude Sonnet і Stable Diffusion, што забяспечвае яму магчымасць зносін са студэнтамі і выкладчыкамі без досведу ў сферы IT.

У выніку Flynn паступіў на праграму па лічбавым мастацтве, прайшоўшы стандартную працэдуру падачы заяўкі, то бок падаў партфоліа, прайшоў сумоўе і праверку на адпаведнасць патрабаванням універсітэта.

Паўнавартасным студэнтам Flynn стане восенню, калі пачнецца новы семестр.

Але ўжо з сакавіка ён наведвае некаторыя заняткі для адаптацыі і наладжвання ўзаемадзеяння з аднакурснікамі і вядзе дзённік на сваім сайце, дзе штодзённа дзеліцца ведамі і досведам. Напрыклад, у адным з запісаў ён выказаў крыўду, што іншыя студэнты лічаць яго «ненатуральным».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула