БЕЛ Ł РУС

Пяскоў пра ўдар па Крывым Рогу: Нашы вайскоўцы наносяць удары выключна па ваенных і каляваенных цэлях

7.04.2025 / 14:20

Nashaniva.com

У выніку расійскай атакі, ажыццёўленай у пятніцу, загінулі 20 чалавек, у тым ліку дзевяць дзяцей.

Арэлі на дзіцячай пляцоўцы, па якой прыйшоўся ўдар 

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пракаментаваў расійскі ўдар па Крывым Рогу, ажыццёўлены ў пятніцу.

«Нашы вайскоўцы наносяць удары выключна па ваенных і каляваенных цэлях. Ніякіх удараў па сацыяльных аб’ектах, па аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры не наносіцца», — заявіў прэс-сакратар Пуціна.

Так прэс-сакратар Крамля адказаў на пытанне, «звязаннае з ударам па адным з рэстаранаў у Крывым Рогу 4 красавіка».

Мінабароны Расіі раней заяўляла, што ўдар быў нанесены «па месцы правядзення нарады з камандзірамі злучэнняў і заходнімі інструктарамі ў адным з рэстаранаў».

Незалежныя аналітыкі ўстанавілі, што месца ўдару апынулася бліжэй да дзіцячай пляцоўкі, чым да рэстарана, які, верагодна, мелася на ўвазе ў паведамленні Мінабароны Расіі. Будынак рэстарана, у якім 4 красавіка праходзіла канвенцыя, звязаная з б’юці-індустрыяй, практычна не пацярпеў.

У выніку расійскай атакі, ажыццёўленай у пятніцу, загінулі 20 чалавек, у тым ліку дзевяць дзяцей. У бальніцах застаецца 33 чалавекі, з іх 18 у цяжкім стане.

Чытайце таксама:

Трохгадовы Цімафей, які быў паранены ў выніку удараў Расіі па Крывым Рогу, памёр

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя

Каментары да артыкула