Вайна2828

Зяленскі пра рэакцыю ЗША на ўдар па Крывым Рогу: Такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя

У сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны пракаментаваў расійскі ўдар па Крывым Рогу, у выніку якога загінулі 19 чалавек, з іх палова — дзеці. Удар прыйшоўся побач з дзіцячай пляцоўкай, дзе тыя гуляліся. Зяленскі назваў імёны ўсіх загінулых дзяцей.

«Трохгадовы Цімафей, на жаль, сёння памёр у бальніцы. Сямігадовы Радзіслаў. Арына, якой назаўжды таксама сем. Дзевяцігадовы Герман. Пятнаццацігадовы Даніла. Пятнаццацігадовы Мікіта. Пятнаццацігадовая Аліна. Канстанцін, якому назаўжды 16. Мікіта — 17 гадоў. Гэта дзеці, якіх забіла расійская балістычная ракета падчас ўдару па Крывым Рогу. З моманту запуску з раёна Таганрога на тэрыторыі ворага прайшло ўсяго некалькі хвілін.

Таксама загінулі, на жаль, дзевяць дарослых. Мае спачуванні ўсім родным і блізкім.

Ракета трапіла проста на вуліцу — вакол звычайныя дамы, дзіцячая пляцоўка, крамы, рэстаран. Яшчэ 62 чалавекі пацярпелі ў выніку ўдару, сярод іх 12 дзяцей. Ёсць вельмі цяжка параненыя, цяпер яны ў бальніцах. Медыкі робяць усё магчымае, каб выратаваць жыцці.

(…) Вельмі важна, каб гэты расійскі ўдар па мірных жыхарах, па горадзе, як і кожны такі ўдар, не заставаўся без рэакцыі свету. Крывому Рогу і ўсёй Украіне ўжо выказалі падтрымку многія. Я ўдзячны за прынцыповую пазіцыю міністрам замежных спраў Чэхіі, Фінляндыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Аўстрыі. Дзякуй за пазіцыю і падтрымку Высокай прадстаўніцы Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі. Мы цэнім, што выразна выказаліся амбасады Японіі, Вялікай Брытаніі, Швейцарыі і Германіі.

На жаль, непрыемна здзіўляе рэакцыя амбасады ЗША: такая моцная краіна, такі моцны народ — і такая слабая рэакцыя. Яны нават баяцца сказаць слова «расійская», калі гавораць пра ракету, што забіла дзяцей.

Так, вайна мусіць скончыцца. Але каб яе завяршыць, трэба не баяцца называць рэчы сваімі імёнамі. Трэба не баяцца ціснуць на таго адзінага, хто працягвае гэтую вайну і ігнаруе ўсе прапановы свету аб яе заканчэнні. Трэба ціснуць на Расію, якая выбірае забойствы дзяцей замест спынення агню. Трэба ўводзіць дадатковыя санкцыі супраць тых, хто не можа існаваць без удараў балістычнымі ракетамі па суседнім народзе. Трэба рабіць усё магчымае дзеля выратавання жыццяў».

Каментары28

  • чаму я не веру зяленскаму?
    05.04.2025
    "Яны нават баяцца сказаць слова «расійская», калі гавораць пра ракету, што забіла дзяцей."

    а яна сапраўды была расейская?
  • Kub
    05.04.2025
    чаму я не веру зяленскаму?, можа - іранская ці КНДРаўская... сутнасць агрэсара гэта не мяняе. Мордар напаў на Украіну, а не наадварот.
  • Да
    05.04.2025
    Да, трамп, о друге владимире и его стране, не может выдавить, из себя, правды !
    Да и не с руки, называя убийцу украинских детей другом, замечать убитых украинских детей. Трампу проще делть вид, что этих убийств не происходит.
    Да и в предвкушении российских гешефтов и личных ништяков от путина, надо молчать, чтобы не вспугнуть гешефты и личные ништяки.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская60

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць