БЕЛ Ł РУС

У сувязі са знікненнем Мельнікавай польская паліцыя правярае пагрозы на адрас Латушкі

7.04.2025 / 20:13

Nashaniva.com

У Народным актыкрызісным упраўленні расказалі пра дадатковую праверку пагроз, якія паступаюць на адрас кіраўніка НАУ і намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі. Гэта стала адказам на знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, піша «Белсат».

Павел Латушка (у цэнтры) са Святланай Ціханоўскай і Анжалікай Мельнікавай на акцыі 26 студзеня 2025 года ў Варшаве. Фота: Vasily Krestyaninov / SOPA / Images LightRocket via Getty Images

«У сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай праваахоўныя органы Польшчы запрасілі дадатковыя даныя з мэтай ацэнкі патэнцыйных рызык і пагроз у адносінах да Паўла Латушкі», — паведамілі ў прэс-службе НАУ ў адказ на запыт карэспандэнта «Белсата».

Раней Павел Латушка і каманда НАУ заяўлялі, што перыядычна атрымліваюць пагрозы расправаю. У даркнэце нават была змешчана абвестка адносна таго, колькі каштуе жыццё палітыка. Праз гэтыя пагрозы пракуратура ў Польшчы пачала расследаванне злачынства паводле артыкулаў аб падбухторванні, забойстве і дзейнасці замежных спецслужбаў.

«Гэтыя пагрозы, якія вылічаюцца дзясяткамі, ажыццяўляюцца рознымі спосабамі публічнага і непублічнага характару. Пагрозы здзяйсняюцца не толькі ў Польшчы, але і на тэрыторыях іншых краін-сябраў ЕС. Варта адзначыць, што з верасня гэтага года колькасць пагрозаў значна павялічылася», — расказаў Латушка 20 снежня 2024 года пасля дачы паказанняў у Акруговай пракуратуры Варшавы.

Чытайце таксама:

Маці Анжалікі Мельнікавай: «Унукам кажу, што яна ў камандзіроўцы»

Латушка: Анжалікі Мельнікавай няма ні ў Польшчы, ні хутчэй за ўсё ў Беларусі

«Дзеці са мной». Журналісты дазваніліся да былога мужа Анжалікі Мельнікавай і спыталі, дзе можа быць спікерка КР

Лябедзька: Цуду не будзе — Мельнікава ў руках беларускага рэжыму

Каментары да артыкула