БЕЛ Ł РУС

Intercars будзе прадаваць квіткі з Мінска ў Польшчу за паўцаны

7.04.2025 / 21:16

Nashaniva.com

Аўтобусная кампанія Intercars ладзіць вялікую акцыю: квіткі з Мінска ў Познань і Гданьск можна будзе купіць са зніжкай 50%. Акцыя дзейнічае ўсяго адзін дзень — 8 красавіка.

Фота ілюстрацыйнае

У аўторак квіткі на аўтобусныя рэйсы з Мінска ў Польшчу і назад можна будзе купіць у два разы танней. Акцыя распаўсюджваецца на паездкі з 10 па 30 красавіка.

Як піша перавозчык у сваім інстаграме, для ўдзелу ў акцыі пры афармленні квітка трэба будзе ўвесці промакод «АПРЕЛЬ» — і зніжка спрацуе. Дзейнічаць ён будзе дзейнічаць толькі 8 красавіка з 11:00 да 23:59.

Кошт квіткоў са зніжкай:

Расклад рэйсаў па акцыі:

Рэйсы Познань — Мінск 12, 13, 15, 16, 19 і 26 красавіка ў акцыі не ўдзельнічаюць.

Квіткі можна будзе купіць анлайн або ў офісе Intercars у Мінску на Бабруйскай, 26.

Чытайце таксама:

«Засталося адчуванне чужога горада». Беларусы-эмігранты расказалі, як рызыкнулі з'ездзіць на радзіму

«€1000 за паслугі агентаў — гэта ўжо норма». Што зараз адбываецца з шэнгенам і на што ідуць беларусы дзеля візы

Беларус перавёз тавар з Польшчы ў Беларусь часткамі, але гэта яму не дапамагло

Каментары да артыкула