БЕЛ Ł РУС

Пентагон абмяркоўвае вывад да 10 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў з Усходняй Еўропы

8.04.2025 / 12:44

Nashaniva.com

У Міністэрстве абароны ЗША разглядаецца прапанова аб вывадзе часткі вайскоўцаў, якіх адміністрацыя Джо Байдэна накіравала ў 2022 годзе для ўмацавання абароны краін, што мяжуюць з Украінай, паведамляе nbcnews.com.

Фота: Пентагон

Пасля паўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну адміністрацыя Байдэна накіравала ў Польшчу і Румынію 20 тысяч вайскоўцаў. Цяпер у Пентагоне абмяркоўваецца вывад да паловы сіл, адпраўленых Байдэнам.

Калі Пентагон ухваліць гэтае рашэнне, яно ўзмоцніць занепакоенасць, што Злучаныя Штаты адмаўляюцца ад сваіх даўніх саюзнікаў у Еўропе, якія лічаць Расію растучай пагрозай, заявілі NBC News еўрапейскія чыноўнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула