БЕЛ Ł РУС

Польскія службы адмаўляюць, што праз мяжу з Беларуссю правозілі выбухоўку

8.04.2025 / 17:7

Nashaniva.com

Польскія мытнікі аспрэчылі інфармацыю пра перавоз праз пункт пропуску ў Тэрэспалі буйной партыі выбухоўкі. У палаце падатковага адміністравання ў Любліне заявілі тэлеканалу «Белсат», што звесткі, якія распаўсюджваюць беларускія службы, — гэта «прапагандысцкія высілкі рэжыму».

Фота: customs_bel / Telegram

«Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы не пацвярджае інцыдэнту з вывазам з Польшчы ў Беларусь 580 кг выбуховых рэчываў», — заявіў «Белсату» прэс-сакратар палаты падатковага адміністравання ў Любліне Міхал Дэрусь.

Гэтая ўстанова адказвае за працу мытнікаў у пункце пропуску ў Тэрэспалі на мяжы з Беларуссю.

«Паведамленне беларускай мытнай службы — частка прапагандысцкіх высілкаў рэжыму. Нацыянальная падатковая адміністрацыя прымае ўсе неабходныя захады для гарантавання бяспекі і эфектыўнага кантролю на мяжы», — заявіў Міхал Дэрусь.

Пра тое, што афіцыйны Мінск распаўсюджвае дэзынфармацыю, у каментары «Белсату» адзначыў і прэс-сакратар Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы, у які ўваходзіць пераход у Тэрэспалі, Дарыюш Сяніцкі.

«Мы не каментуем матэрыялаў, што публікуюць службы Беларусі, разглядаючы іх як элементы дэзынфармацыі».

Пра затрыманне «найбуйнейшай у гісторыі Беларусі» партыі выбухоўкі, якую спрабавалі прывезці з Польшчы, беларуская мытня заявіла 6 красавіка. Паводле версіі прапагандыстаў, мікрааўтобус з небяспечным грузам павінен быў трапіць у Расію.

Чытайце таксама:

Крэмль не згадаў пра падзяку Пуціна Лукашэнку за затрыманне выбухоўкі на мяжы

Пуцін падзякаваў Лукашэнку за затрыманне паўтоны выбухоўкі на мяжы

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг

Каментары да артыкула