БЕЛ Ł РУС

Сілавікі пайшлі па агенцтвах нерухомасці. Былі затрыманні кіраўнікоў

9.04.2025 / 13:22

Nashaniva.com

У Беларусі прайшлі масавыя вобшукі ў агенцтвах нерухомасці, пра гэта Tochka.by распавялі адразу тры крыніцы, ніяк не звязаныя адна з адной.

Ілюстрацыйнае фота «Люстэрка»

Паводле інфармацыі адной з крыніц, знаёмай з сітуацыяй, рэйды адбываліся ў аўторак, 8 красавіка, адначасова ў 10 агенцтвах нерухомасці. Як удакладняецца, былі затрыманні, у тым ліку кіраўнікоў.

Яшчэ адзін з гульцоў рынку, чыя кампанія не трапіла ў поле зроку сілавікоў, у прыватнай размове адзначыў, што яму вядома пра вобшукі як мінімум у шасці агенцтвах. З чым яны звязаныя — пакуль можна толькі здагадвацца.

Трэцяя крыніца пацвердзіла вобшукі, дадаўшы, што яны праходзілі не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў поле зроку сілавых структур трапілі не буйныя кампаніі, а сярэднія гульцы рынку.

Tochka.by спрабавалі атрымаць інфармацыю ў сілавых ведамстваў. Пакуль ніхто афіцыйна не пацвярджае фактаў вобшукаў, затрыманняў і нічога не каментуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула