БЕЛ Ł РУС

Вядучы Валер Руселік вярнуўся на «Белсат» і прызнаўся, што атмасфера на канале палепшала

9.04.2025 / 16:3

Nashaniva.com

На «Белсат» вярнуўся Валер Руселік, былы шматгадовы супрацоўнік канала, вядомы таксама як блогер Daroha. Распыталі яго пра ўражанні ад абноўленага канала.

Фота: Daroha Via / Facebook

Валер кажа, што яго ўжо даўно запрашалі вярнуцца на «Белсат», але раней не атрымлівалася знайсці кампраміс па ўмовах. Цяпер жа зоркі сышліся.

На «Белсаце» Валер будзе сумяшчаць працу вядучага ў студыі і падрыхтоўку журналісцкіх матэрыялаў.

Пакуль ён толькі ўваходзіць у курс спраў, таму адчувае трохі разгубленасць, бо цяпер праца на канале пабудаваная па-іншаму і трэба да канца зразумець новую сістэму. Кажа, у рэдакцыі шмат новых людзей.

«Па атмасферы — калі я сыходзіў з «Белсата», яна адрознівалася ў горшы бок. Цяперашняя кіраўніца канала [Аліна Коўшык] больш адкрытая, менш дыстанцыі. Не хачу казаць дрэнна пра ранейшае кіраўніцтва, але асабіста ў мяне не было з ім такога блізкага кантакту.

Гэта не ацэнка ранейшага кіраўніцтва, Агнешкі Рамашэўскай, але мы з ёй папросту сядзелі ў розных будынках. Мы менш кантактавалі, а тут усё на адлегласці выцягнутай рукі, камерна і больш камфортна».

Апроч працы на «Белсаце», Руселік працягвае займаецца блогерствам і анімацыяй, супрацоўнічае з кампаніяй «Будзьма беларусамі»

Чытайце таксама:

Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся

Завялі крымінальную справу супраць Валера Руселіка

«Белсат» — Прэйгерману: Вядоўца Валер Руселік сапраўды мог падавацца больш эмацыйным, чым патрабуе праграма, але…

Каментары да артыкула