Пра тое, што супраць журналіста і блогера (вядомага пад нікам Daroha) Валера Руселіка распачалі крымінальную справу, паведаміў ён сам у фэйсбуку.

Валер Руселік. Фота: facebook.com/daroha.via
«Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць. Падрабязнасцяў ня ведаю», — напісаў Руселік.
Невядома яму дакладна, і па якім артыкуле заведзеная справа.
Некалькі апошніх гадоў Валер Руселік жыве за мяжой. 12 ліпеня 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй змест сацыяльных сетак Валера Руселіка, а 2 жніўня ўвесь праект Daroha быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары