БЕЛ Ł РУС

Кіроўца машыны з выбухоўкай паведаміў, што вёз яе ў Пяцігорск нейкаму Аліму

9.04.2025 / 16:2

Nashaniva.com

У справе аб нібыта перавозцы праз польска-беларускую мяжу 580 кілаграмаў выбухоўкі з'явіліся новыя фігуранты. Затрыманы кіроўца машыны Яўген Манько паведаміў у сюжэце «Беларусь 1», што канцавым атрымальнікам гэтага грузу меўся быць нейкі Алім з расійскага горада Пяцігорска.

Фота: customs_bel / Telegram

«Я займаюся перавозкай аўтамабіляў з Еўропы ў Расію і Беларусь. Да мяне звярнуўся таварыш з Эстоніі, Раман, з якім я даўно супрацоўнічаю. Ніякіх падазрэнняў не было — я перавозіў для яго і тэхніку, і машыны.

Ён сказаў, што трэба даставіць аўтамабіль з Тэрэспаля ў Пяцігорск для заказчыка па імі Алім. Я з Алімам не меў зносіны, мая задача — даставіць машыну на мытны пост, перадаць яе і з'ехаць.

Адзінае, што ведаў: нейкі Іван займаўся пераробкай аўтамабіля. Машына была не проста грузавая, а пераабсталяваная ў аўтадом», — паведаміў Яўген Манько ў эфіры канала «Беларусь 1».

Раней паведамлялася, што бус Mercedes на малдаўскіх нумарах прыехаў у Беларусь з боку Польшчы 2 красавіка. Яго пераганялі з Літвы ў Расію. На гэтай машыне нібыта спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кілаграмаў. 

У той жа час польскія службы ставяцца да гэтай інфармацыі скептычна, называючы яе «прапагандысцкімі высілкамі рэжыму». 

«Мы не каментуем матэрыялаў, што публікуюць службы Беларусі, разглядаючы іх як элементы дэзынфармацыі», — заявіў, у прыватнасці, прэс-сакратар Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы, у які ўваходзіць пераход у Тэрэспалі, Дарыюш Сяніцкі.

Чытайце таксама:

У Беларусь спрабавалі ўвезці найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю выбухоўкі — 580 кг

На БТ паказалі затрыманага кіроўцу, які ехаў на бусе з выбухоўкай

Польскія службы адмаўляюць, што праз мяжу з Беларуссю правозілі выбухоўку

Пуцін падзякаваў Лукашэнку за затрыманне паўтоны выбухоўкі на мяжы

Крэмль не згадаў пра падзяку Пуціна Лукашэнку за затрыманне выбухоўкі на мяжы

Каментары да артыкула