БЕЛ Ł РУС

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця

9.04.2025 / 23:23

Nashaniva.com

У Віцебску вынеслі прысуд па трагічнай аварыі, якая адбылася ў студзені 2025 года на віцебскім праспекце Чарняхоўскага, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Скрыншот з відэа

За рулём аўтамабіля, які збіў 9-гадовага школьніка, знаходзіўся праваслаўны святар. Ён імчаўся на чужым мікрааўтобусе Mercedes-Benz Sprinter з хуткасцю 94 км/г, праігнараваў чырвонае святло і не спыніўся перад пераходам, па якім на зялёнае святло ішло дзіця. Хлопчык ад прычыненых траўмаў памёр у бальніцы.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, і прысудзіў яго да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Таксама адказнасць ускладзеная на ўладальніка аўтамабіля — ён абавязаны выплаціць бацькам загінулага кампенсацыю па 100 тысяч рублёў кожнаму.

Пры гэтым, як высветліў суд, святар аказаўся сапраўдным дарожным рэцыдывістам: раней ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнні ПДР і тройчы (!) пазбаўляўся правоў.

Дзмітрый Фёдараў

Неўзабаве «Витебск, я гуляю!» здолеў высветліць імя гэтага святара. Гэта клірык храма Матроны Маскоўскай у віцебскім мікрараёне Білева, іерэй Дзмітрый Фёдараў. Ён бацька чатырох дзяцей, а прапагандысцкая «Беларусь сегодня» рабіла пазітыўны рэпартаж пра сям'ю Фёдаравых у 2022 годзе.

Пасля той аварыі следчы і супрацоўнік ДАІ праводзілі лікбез сярод клірыкаў Віцебскай дыяцэзіі адносна паводзін на дарозе.

Чытайце таксама:

Трагедыі на пешаходных пераходах: чаму кіроўцы збіваюць людзей? Інструктар называе памылкі

За рулём мікрааўтобуса, які насмерць збіў хлопчыка ў Віцебску, быў праваслаўны святар

У Віцебску пад коламі мікрааўтобуса загінуў школьнік

Каментары да артыкула