БЕЛ Ł РУС

ЗША і Расія правялі абмен зняволенымі

10.04.2025 / 11:38

Nashaniva.com

Абмен прайшоў у Абу-Дабі.

Ксенія Карэліна. Фота: прэс-служба Свярдлоўскага суда

Абмен адбыўся ў Абу-Дабі, пра што паведаміў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф. У межах дамоўленасці была вызваленая грамадзянка Расіі і ЗША Ксенія Карэліна, раней асуджаная на 12 гадоў паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе, паведамляе The Wall Street Journal.

Паводле версіі следства, яна пералічыла 51 даляр адной з украінскіх арганізацый, якія ў далейшым былі накіраваныя на набыццё прадметаў тактычнай медыцыны, экіпіроўкі, сродкаў паражэння і боепрыпасаў для Узброеных сіл Украіны. Дзяўчына прызнала віну.

ЗША, у сваю чаргу, вызвалілі Артура Пятрова — грамадзяніна Германіі і Расіі, арыштаванага ў 2023 годзе на Кіпры па запыце ЗША за нібыта незаконны экспарт мікраэлектронікі.

Перамовы аб абмене вялі дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф і высокапастаўлены супрацоўнік расійскай разведкі.

Рэткліф асабіста прысутнічаў у аэрапорце Абу-Дабі падчас абмену і павітаў Карэліну, калі ЗША прынялі яе.

Нагадаем, што ў жніўні 2024 года ў выніку абмену на волю выйшлі два дзясяткі палітзняволеных, у тым ліку грамадзян ЗША і Германіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула