БЕЛ Ł РУС

У Санкт-Пецярбургу ў бальнічнай палаце адзін удзельнік вайны ва Украіне страляў у другога

10.04.2025 / 20:39

Nashaniva.com

34-гадовы ўдзельнік вайны ва Украіне, які ляжаў у пецярбургскай Аляксандраўскай бальніцы, атрымаў раненні проста ў палаце. У яго страляў сусед, таксама ўдзельнік той жа самай вайны, піша «Фонтанка».

Рэвальвер «Бульдог». Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся мінулай ноччу. 43-гадовы вайсковец, які служыў у 22-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння, стрэліў у іншага ўдзельніка захопніцкай вайны з сігнальнага рэвальвера «Бульдог».

У выніку пацярпелы атрымаў раненні шыі, правага пляча і грудной клеткі. У цяжкім стане ён змешчаны ў рэанімацыю.

Стралка даставілі ў аддзел паліцыі. У яго канфіскавалі пускавую прыладу, якая свабодна прадаецца на маркетплэйсах, 96 будаўнічых патронаў і 98 гумовых шарыкаў. 

Пазней выявілася, што абодва вайскоўцы былі п'яныя і перад інцыдэнтам выпівалі разам.

Чытайце таксама:

Былы ўдзельнік вайны з Украінай згвалціў і забіў сямікласніцу ў Цвярской вобласці

«Я вельмі стаміўся». У Расіі вайсковец з Бураціі ўцёк з часці, каб пабачыць сваякоў, і забіў сябе

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам

У Расіі ўдзельнік вайны зарэзаў сабутэльніка са словамі «Не служыў — не мужык»

Як расійскія вайскоўцы перастралялі адзін аднаго — драматычная гісторыя з-пад Луганска

Каментары да артыкула