БЕЛ Ł РУС

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

11.04.2025 / 4:12

Nashaniva.com

Палітзняволены Павел Юхневіч выйшаў з калоніі №22 пад Івацэвічамі, цалкам адбыўшы прызначаны тэрмін, паведамляе «Белсат».

Павел Юхневіч. Фота: «Вясна»

Павел Юхневіч цалкам адбыў пакаранне. Вядома, што ў калоніі ён ажаніўся, паведамляюць крыніцы «Белсата». Цяпер паўтара года ён павінен заставацца пад наглядам.

Паўла Юхневіча абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яго затрымалі 25 верасня 2020 года, сілавікі са зброяй уварваліся ў кватэру праз акно і дзверы. У кватэры разам з ім былі сябры Ягор Літвінка, Андрэй Войніч і Анастасія Кірык.

25 мая 2021 года Магілёўскі абласны суд прысудзіў Юхневіча да зняволення на 5 гадоў. Судзілі яго разам з Паўлам Севярынцам, Дзмітрыем Казловым, Яўгенам Афнагелем, Максімам Вінярскім, Андрэем Войнічам і Ірынай Шчаснай.

Павел Юхневіч — вядомы актывіст, сябра «Еўрапейскай Беларусі». У дэмакратычным руху ён быў з ранняй маладосці, з'яўляючыся сябрам яшчэ руху «Зубр».

Чытайце таксама:

«Людзі хочуць перамоваў з тымі, хто марыць іх знішчыць фізічна». Гутарка з Аляксандрам Кабанавым пра жыццё, «Белпол» і разыходжанне з Пятрухіным

Выйшлі на волю палітвязні Драздоў, Пашкевіч і Кандрасюк

Пацверджаная інфармацыя пра вызваленне пяці палітзняволеных з Гомельшчыны

«Сядзела і плакала ад замілавання». Размова з Алесяй Рак, жонкай журналіста Радыё Свабода Андрэя Кузнечыка

Выйшаў на волю палітвязень Часлаў Канановіч

Каментары да артыкула