Грамадства

Выйшлі на волю палітвязні Драздоў, Пашкевіч і Кандрасюк

У лютым на волю выйшлі як мінімум 16 беларускіх палітзняволеных: 13 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ трое былі памілаваныя Лукашэнкам і вывезеныя з Беларусі. «Вясна» ў штомесячным дайджэсце расказала пра вызваленых палітвязняў Генадзя Драздова, Аляксандра Пашкевіча і Андрэя Кандрасюка. 

Генадзь Драздоў

Адзін з тых, хто ў лютым выйшаў на волю — мастак Генадзь Драздоў, які правёў больш за 2 гады і 6 месяцаў у зняволенні.

Мастака і былога кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» затрымалі ў сярэдзіне жніўня 2022 года. Суд прызначыў яму 15 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Адразу паведамлялася, што супраць Генадзя завялі крымінальную справу за «актыўны ўдзел у акцыях пратэсту» ў 2020 годзе (арт. 342 КК), аднак пазней стала вядома, што яго вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Вясной 2023 года яму прызначылі тры гады пазбаўлення волі.

Тэрмін мужчына адбываў у шклоўскай калоніі № 17, адкуль, па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну напрыканцы лютага 2025 года. Вядома, што зімой 2023 года Генадзя змяшчалі ў ШІЗА. У няволі мастак перанёс два інсульты.

Аляксандр Пашкевіч

Іншы вызвалены палітзняволены, Аляксандр Пашкевіч, правёў у няволі больш за 2 гады і 7 месяцаў.

Палітвязень быў затрыманы 20 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы «аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК).

15 красавіка 2022 года быў вынесены прысуд: Аляксандра прызналі вінаватым і прызначылі яму тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Мужчыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў ПУАТ. 9 ліпеня 2022 года Аляксандр пачаў адбываць пакаранне ў мазырскім ПУАТ № 21. Па падліках праваабаронцаў, ён выйшаў на волю напрыканцы лютага. 

Андрэй Кандрасюк

Андрэй Кандрасюк вызваліўся пасля больш за 3 гады і 9 месяцаў у зняволенні.

Жыхара Брэста абвінавацілі ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) за акцыі пратэсту ў Брэсце 9-10 жніўня 2020 года. 

10 жніўня падчас акцыі пратэсту Андрэй быў моцна збіты АМАПам. Ён хацеў адвесці ў бок ад АМАПу жанчыну, пасля чаго яго схапілі сем сілавікоў і моцна збілі. У РАУС міліцыя выклікала хуткую, бо Андрэй увесь быў у крыві. Ён трапіў у бальніцу: у яго былі траўма галавы, гематомы па ўсім целе, яму накладалі швы. Па факце збівання Кандрасюка была пададзена заява ў Следчы камітэт на ўзбуджэнне крымінальнай справы. Гэтая справа так і не была заведзеная, але на самога Андрэя напрыканцы 2020 года завялі справу за «ўдзел у масавых беспарадках».

У красавіку 2021 года яго затрымалі і змясцілі пад варту. Ужо праз чатыры месяцы яму прызначылі 4 гады пазбаўлення волі. Па падліках праваабаронцаў, палітвязень выйшаў з ПК № 15 на волю 2 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд22

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры5

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд22

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць