БЕЛ Ł РУС

У Варонежы спынілі вытворчасць апошняга расійскага тэлевізара

11.04.2025 / 7:22

Nashaniva.com

Варонежскі завод «Квант» цалкам спыніў зборку тэлевізараў маркі Irbis. Гэты брэнд афіцыйна лічыўся адзіным цалкам расійскім і быў уключаны ў рэестр Мінпрамгандлю, піша «КоммерсантЪ».

Ілюстрацыйнае фота

На заводзе паведамілі, што вытворчасць тэлевізараў Irbis усіх дыяганаляў (ад 32 да 65 цаляў) спыненая. Аднаўляць яе ў 2025 годзе не плануецца.

Зыходзячы з інфармацыі крыніц, вытворчасць спынілі з-за нізкага попыту на прадукцыю — пры дзяржаўных закупках перавагу найчасцей аддаюць замежным брэндам.

Паводле ацэнак экспертаў, доля завода «Квант» на расійскім рынку тэлевізараў складала 10—15%. Іншыя тэлевізійныя брэнды, што збіраюцца ў краіне, не ўваходзяць у Адзіны рэестр расійскай радыёэлектроннай прадукцыі. Каб туды патрапіць, доля замежных камплектуючых не павінна перавышаць 60%.

У апошнія гады значна выраслі пастаўкі на расійскі рынак беларускіх тэлевізараў. У 2024 годзе яны ўваходзілі ў топ-5 самых прадаваных у Расіі беларускіх тавараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула