БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі і Расіі правялі кансультацыі па адносінах з Амерыкай

11.04.2025 / 7:59

Nashaniva.com

У чацвер у Маскве адбыліся чарговыя беларуска-расійскія кансультацыі паміж замежнапалітычнымі ведамствамі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў па лацінаамерыканскай праблематыцы, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.

Фота: МЗС Беларусі

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра Яўген Шастакоў, расійскую — намеснік міністра Сяргей Рабкоў.

«Бакі абмяняліся меркаваннямі адносна развіцця сітуацыі і інтэграцыйных працэсаў у рэгіёне Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Расіі з адпаведнымі дзяржавамі. Асобным блокам разгледзелі актуальны стан і перспектывы развіцця адносін з Паўночнай Амерыкай», — гаворыцца ў паведамленні беларускага МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула