БЕЛ Ł РУС

У мінскім гандлёвым цэнтры людзі выстраіліся ў чэргі па віцебскія дываны

11.04.2025 / 21:2

Nashaniva.com

У тыктоку апублікавалі ролік, дзе паказалі натоўпы людзей у краме аднаго мінскага гандлёвага цэнтра. Там цяпер акцыя, і не на прадукты харчавання, а на дываны. Каментатары падзяліліся вопытам «штурму» гандлёвага пункту, заўважыў Telegraf.news.

«Што дзеецца ў «Віцебскіх дыванах», туды страшна заходзіць! Там чарга, вось гэта ўсё чарга, людзі стаяць з дыванамі», — падзялілася аўтарка роліка.

@slivkiby

♬ оригинальный звук - Slivkiby

Гэта крама вытворцы ў мінскім ГЦ «Першы нацыянальны гандлёвы дом». На дываны там цяпер розныя зніжкі: можна купіць іх і за 21 рубель, і за 29, і за 33, і за 41 (у залежнасці ад памеру і іншых характарыстык тавару).

«Я была сёння там у абед, ужо амаль нічога не было, акцыйных няма дываноў», — расказала адна каментатарка, дадаўшы, што акцыя працягнецца да 13 красавіка.

«На Ozon гэтыя самыя дываны танней! Сёння там была, вельмі цяжка нешта выбраць, людзей не прапіхнуцца!» — паскардзілася іншая карыстальніца тыктоку.

Ёй адказалі: «Сумняюся, што танней. І што там таксама акцыі на 50%».

Яшчэ адна каментатарка назвала сумы зніжак: «Зніжкі па факце 20-30 рублёў на дываны. Ці варта гэта ўсяго таго, што там дзеецца?»

Чытайце таксама:

«Вы звычайную паліклініку выставілі пеклам». Прыватная жаночая клініка зрабіла вірусную рэкламу, але атрымала хвалю хэйту

У мінскім тэатры лялек расказалі, чаму ўжо год не могуць задаволіць попыт гледачоў на квіткі

«Попыт будзе задаволены вельмі хутка». Ігар Шуневіч расказаў пра перспектывы палявання на мядзведзя і рысь

Каментары да артыкула