Грамадства1717

«Вы звычайную паліклініку выставілі пеклам». Прыватная жаночая клініка зрабіла вірусную рэкламу, але атрымала хвалю хэйту

Прыватны медыцынскі цэнтр Eva clinic для рэкламы зняў відэа, дзе паказаў, як жудасна весці цяжарнасць у звычайнай паліклініцы. Ролік завірусіўся, але сваю хвалю крытыкі клініка атрымала.

Скрыншот відэа ў інстаграме Eva clinic

У відэа сабраны ўвесь магчымы негатыў пра дзяржаўныя паліклінікі: грубыя дактары, велізарныя чэргі… А калі гераіня пытаецца ў кабінеце, дзе ж масажнае крэсла і ці могуць ёй прапанаваць безалкагольнае шампанскае, доктарка грэбліва ўсміхаецца: «Вы разумееце, куды вы патрапілі?!». Апошняе слова гучыць як у кашмарным сне.

Раптам цяжарная прачынаецца — у тым самым масажным крэсле і з келіхам безалкагольнага шампанскага ў руцэ. Голас па-за кадрам кажа: «Прачынайцеся і атрымлівайце асалоду ад вядзенне цяжарнасці ў Eva clinic».

Ролік завірусіўся і набраў 545 тысяч праглядаў у інстаграме. Але далёка не ўсім каментатарам спадабалася такая дэманізацыя дзяржаўнай медыцыны. Самы папулярны каментарый, які набраў каля 2300 лайкаў, гучыць так: «Самая стромная рэклама, што бачыла. Абясцэньваць працу іншых дактароў, паказваючы выдуманыя бязглуздзіцы».

Дарэчы, вядзенне цяжарнасці ў Eva clinic каштуе ад 3980 да 6180 рублёў.

У адказ незадаволеным клініка вырашыла запісаць яшчэ адзін ролік у тым самым стылі. У ім дзяўчына ходзіць за цяжарнай па Eva clinic і з'едліва агучвае негатыўныя каментарыі, размешчаныя пад мінулым ролікам: «Прабачце, прыйшла, як я зразумела, на КТГ, дзе трэба слухаць малога, і дай табе масажнае крэсла, якое гудзіць», «Нармальнае стаўленне ў паліклініках, чэргаў няма. Не трэба тут», «Гэта ж высмактаныя з пальца камфортныя ўмовы» і іншыя.

Галоўную ролю ў другім відэа грала дзяўчына Аліна, якая летась са сваім хлопцам Яўгенам спрабавала сабраць з падпісчыкаў у інстаграме 10 тысяч даляраў на вяселле мары. Столькі данатаў сабраць у іх не атрымалася, але шыкоўнае вяселле (нават два) пара ўсё ж зрабіла. Цяпер яны чакаюць першае дзіця.

Каментары17

  • Маркетынгер
    09.04.2025
    Якая краіна, такая і рэклама. Маянэз на яйцах, памятаем на тралейбусах.
  • кринжатина
    09.04.2025
    кринжатина и с той, и с той стороны недоконфликта
  • Фрося
    09.04.2025
    Редкий случай, когда хайп может быть полезным. Безразличным и циничным хамам(кам) из бесплатных консультаций и роддомов неплохо посмотреть на восприятие себя со стороны. Ну, а хейт от нищебродов, неудержимо плодящихся, но не заботящихся о самом драгоценном в жизни, немного предсказуем.

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць