БЕЛ Ł РУС

Жыхару Гродна выплацілі ў Польшчы заробак фальшывымі далярамі

11.04.2025 / 21:16

Nashaniva.com

У сакавіку гродзенец прынёс у абменны пункт пяць купюр наміналам 50 даляраў. Аднак пры іх аглядзе ў касіра ўзніклі сумневы ў іх сапраўднасці, пасля чаго справай стала займацца міліцыя.

Паводле высноў судовай экспертызы, купюры аказаліся падробленымі. Іх рэквізіты і выявы былі выкананыя на каляровай друкарцы метадам струмянёвага друку, а ўсе сродкі абароны — імітаваныя.

Паводле тлумачэнняў мужчыны, грошы ён прывёз з Польшчы, куды ездзіў на заробкі, а пра іх падробленасць не ведаў. Цяпер па гэтым факце завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Якія грошы часцей падрабляюць у Беларусі?

Беларусу вярнулі доўг купюрай без серыйнага нумара

Паляк хацеў памяняць у беларускім банку фальшывыя еўра

Каментары да артыкула