БЕЛ Ł РУС

Віцэ-прэм’ер, Карпенка, Дзермант і камуністы адзначылі «Дзень Сонца нацыі» ў пасольстве КНДР

12.04.2025 / 11:1

Nashaniva.com

Ускладанне кветак да сценкі з партрэтамі, урачыстыя прамовы і лёгкія закускі арганізавалі супрацоўнікі пасольства КНДР у Мінску для высокапастаўленых гасцей у пятніцу вечарам 11 красавіка. Такім чынам сабраныя адзначылі дзень нараджэння Кім Ір Сена, якога ў Паўночнай Карэі называюць «Сонцам нацыі».

Камуністы ўскладаюць кветкі да сценкі з партрэтамі на фоне лёгкіх закусак. Фота: прэс-служба КПБ.

Паводле афіцыйнай версіі, Кім Ір Сен нарадзіўся 15 красавіка 1912 года. Гэты дзень названы «Днём Сонца» і з 1997 года адзначаецца як дзяржаўнае свята.

Справаздачу пра вечарыну апублікавала прэс-служба Камуністычнай партыі Беларусі, звярнуў увагу Reform.news.

Мяркуючы па фота, у мерапрыемстве ўдзельнічалі не толькі камуністы, але і высокапастаўленыя чыноўнікі — намеснік прэм’ер-міністра па сельскай гаспадарцы Юрый Шулейка і кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.

Першы сакратар ЦК КПБ Сяргей Сыранкоў зачытаў ад імя Бюро ЦК КПБ віншаванне з гэтым святам — Днём Сонца. Кім Чэн Ына Сыранкоў назваў пераемнікам і прадаўжальнікам справы дзеда і бацькі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула