БЕЛ Ł РУС

Дуда: Трамп — гэта найлепшы шанец на мір ва Украіне

12.04.2025 / 14:32

Nashaniva.com

Польскі прэзідэнт упэўнены, што Трамп ведае, як балюча ўдарыць па Пуціну.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што амерыканскі лідар Дональд Трамп мае найлепшыя шанцы спыніць вайну ва Украіне. Пры гэтым ён падкрэсліў, што любы мір павінен быць «справядлівым і трывалым».

Як заявіў Дуда ў інтэрв’ю Sky News, шанец на мір для Украіны звязаны з Трампам. Ён упэўнены, што амерыканскі прэзідэнт мае ўяўленне пра расійскага лідара, піша УНІАН.

Польскі прэзідэнт нагадаў, што падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Трамп ударыў па «Паўночным патоку-2» і энергетычных амбіцыях Пуціна. Дуда перакананы, што гэтага дастаткова, каб даказаць: Трамп ведае, куды біць, каб было балюча.

«Калі хтосьці і можа прымусіць Расію спыніць вайну, дык, хутчэй за ўсё, гэта толькі прэзідэнт Злучаных Штатаў. Пытанне ў тым, ці будзе ён дастаткова рашучы, каб гэта зрабіць — бо для Еўропы, якая з'яўляецца суседам Расіі, што здзяйсняе агрэсію супраць Украіны, таксама вельмі важна, каб мір быў справядлівым і трывалым», — падкрэсліў Дуда.

Чытайце таксама:

Расіі пагражаюць новыя санкцыі, калі не будзе пагаднення аб перамір'і да канца красавіка

Прадстаўнік Трампа: Украіну можна падзяліць, як пасляваенны Берлін у межах мірнага пагаднення

Прадстаўнік Трампа абвергнуў публікацыю The Times пра падзел Украіны на манер пасляваеннага Берліна

Трамп расчараваны сваімі дарадцамі з-за вынікаў увядзення пошлін

Каментары да артыкула