БЕЛ Ł РУС

Каля Чырвонага касцёла ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму

14.04.2025 / 12:8

Nashaniva.com

Быў пашкоджаны абраз-банэр каля ўваходу ў храм.

Каля закрытага больш за два з паловай гады Чырвонага касцёла ў Мінску невядомы парэзаў нажом абраз Езуса Міласэрнага, які размешчаны ў выглядзе банера каля ганка храма. Калі пашкоджанне абраза заўважылі ў парафіі, яго замацавалі, але сляды блюзнерства засталіся, паведамляе Katolik.life.

Відаць, што хтосьці зрабіў надрэз у ніжнім правым куце банера, верагодна, зламыснікі спрабавалі адрэзаць малюнак.

Калі гэта адбылося, дакладна невядома. Па здымках турыстаў відаць, што як мінімум у сярэдзіне лютага пашкоджанні ўжо былі. Але стала вядома пра акт вандалізму толькі цяпер. Адпаведныя органы нічога не паведамлялі ні пра інцыдэнт, ні пра тое, ці праводзіцца яго расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула