БЕЛ Ł РУС

У Расіі салдата, які добраахвотна здаўся ў палон УСУ, асудзілі на 15 гадоў

15.04.2025 / 8:29

Nashaniva.com

У студзені 2024 года Рамана Іванішына абмянялі на ўкраінскіх палонных. Пасля вяртання ў Расію ён аказаўся пад следствам.

Фігуранта першай справы аб добраахвотнай здачы ў палон Узброеным сілам Украіны асудзілі на 15 гадоў калоніі строгага рэжыму, піша «Камерсант».

Паўднёва-Сахалінскі гарнізонны ваенны суд прысудзіў малодшага сяржанта 39-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады Рамана Іванішына, абвінавачанага ў добраахвотнай здачы ў палон, да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з пазбаўленнем вайсковага звання.

Іванішыну інкрымінуюць здачу ў палон і яшчэ адну спробу здачы, а таксама дэзертырства. Абвінавачанне прасіла для яго 16 гадоў зняволення. Іванішын працаваў горным майстрам на Сахаліне і трапіў у армію па мабілізацыі.

На адным з відэа, што з’явіліся ў інтэрнэце, ён распавядаў, што 10 чэрвеня 2023 года трапіў у палон да УСУ ў раёне сяла Стэпное, выступіў супраць вайны і заклікаў іншых вайскоўцаў да ўцёкаў.

Следства сцвярджала, што Іванішын двойчы спрабаваў здацца ў палон украінскім вайскоўцам. У студзені 2024 года яго абмянялі на ўкраінскіх палонных. Пасля вяртання ў Расію ён аказаўся пад следствам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула