БЕЛ Ł РУС

Цана за самую дарагую кватэру, прададзеную ў Мінску ў сакавіку, блізкая да мільёна даляраў

16.04.2025 / 18:8

Nashaniva.com

Самая дарагая кватэра, прададзеная ў сакавіку 2025 года ў Мінску, абышлася пакупніку ў 835 тысяч даляраў. Яна знаходзіцца ў элітным жылым комплексе «Дэпо», піша Realt.by.

Фота: Realt.by

У раёне плошчы Перамогі, дзе ў XIX стагоддзі размяшчаўся конскі рынак, а ў 20-м — трамвайнае дэпо, якое пазней стала тралейбусным, забудоўшчык «А-100 Дэвелапмент» узводзіць элітны жылы комплекс «Дэпо».

Першыя дамы ў закрытым ЖК здалі ў канцы 2022 года, а ў сакавіку ў адным з іх на вуліцы Кісялёва, 6А і купілі тую самую кватэру.

Дом — шасціпавярховы, усяго на 21 кватэру. Вышыня столяў тут — больш за тры метры. Пры гэтым плошча кватэр стартавала ад 89 квадратных метраў, якія на старце продажаў у 2021 годзе каштавалі ад 311 тысяч даляраў, а квадратны метр вар'іраваўся ад 3500 да 4900 даляраў.

Тут у сакавіку купілі 6-пакаёвую кватэру на апошнім паверсе агульнай плошчай 218 квадратных метраў. Абышлася яна пакупніку ў 835 000 даляраў (ці 3832 даляра за квадратны метр).

Чытайце таксама:

У Мінску плануюць знесці яшчэ адзін прыватны сектар. Але будаваць шматпавярховікі не будуць

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?

Праект апарт-гатэля ў цэнтры Мінска, звязанага з Балабам, завярнулі — замінае сувязі з космасам

Каментары да артыкула