Грамадства

Праект апарт-гатэля ў цэнтры Мінска, звязанага з Балабам, завярнулі — замінае сувязі з космасам

Шматпавярховы дом з апартаментамі планавала пабудаваць таварыства «Дынама», якім кіруе былы камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба, але знайшліся важкія аргументы супраць.

Рэндары запраектаванага апарт-гэтэля спартыўнага таварыства «Дынама». Фота з матэрыялаў грамадскага абмеркавання

Праект будучай новабудоўлі, якая павінна была з’явіцца ў Мінску на месцы двухпавярховага інтэрната па Акадэмічнай вуліцы, 11Б, нядаўна выносіўся на грамадскае абмеркаванне. Атмасферныя двухпавярховікі ўнутры квартала за Акадэміяй навук з'явіліся адразу пасля вайны. Кватэры ў іх выдавалі работнікам Акадэміі навук, а пазней адзін з будынкаў стаў інтэрнатам БФСТ «Дынама».

Інтэрнат па Акадэмічнай вуліцы, 11Б, які мусіў пайсці пад знос. Фота: Realt.by

У студзені 2025 года кіраўніком таварыства «Дынама» выбралі былога кіраўніка сталічнага АМАПа Дзмітрыя Балабу. А ўжо ў канцы лютага на грамадскае абмеркаванне быў вынесены вельмі сыры праект шасціпавярховага апарт-гатэля на гэтым месцы, з прыгожымі рэндарамі і са слаба прапрацаванымі планамі.

Праекціроўшчыкам выступіла архітэктурная студыя «Ліхтар», якая нават не мае ўласнага сайта, сацсетак і партфоліа праектаў. Студыя знаходзіцца ў Бабруйску, што само па сабе вельмі дзіўна, бо ў сталіцы больш чым дастаткова дасведчаных праектных арганізацый, гатовых узяцца за такі прынадны праект. Дырэктарам студыі з’яўляецца Алег Каранкевіч, былы галоўны архітэктар Бабруйска.

Па выніках абмеркавання ў адміністрацыю Першамайскага раёна паступілі ўсяго два звароты. Адзін калектыўны зварот напісалі жыхары суседніх дамоў, які палічылі, што ў праекце дапушчаныя памылкі ў разліку патрэбнай колькасці машынамесцаў і ў выкананні санітарных разрываў. 

Антэна на будынку Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ, які размешчаны праз вуліцу ад месца, дзе хацелі пабудаваць апарт-гатэль. Фота: sb.by

Але сапраўдны незвычайным аказаўся другі зварот, які даслала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Навукоўцы заявілі, што будаўніцтва гмаха ў гэтым месцы ў прынцыпе немагчымае. Паводле іх слоў, новабудоўля б часткова перакрыла працоўныя сектары прыёмнай антэны, што выкліча збой у працы Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандавання Зямлі. 

Архітэктурна-горадабудаўнічая рада пры галоўным архітэктары горада Мінска, азнаёміўшыся са зваротамі, завярнула праект, адправіўшы яго на дапрацоўку і рэкамендаваўшы працягнуць пошук аб'ёмна-прасторавага рашэння аб'екта.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць