БЕЛ Ł РУС

З Беларусі ў Аўстрыю экстрадаваны злачынец, якога шукалі праз Інтэрпал

17.04.2025 / 11:20

Nashaniva.com

У Беларусі 38-гадовы грамадзянін адной з краін Каўказскага рэгіёну быў затрыманы пры перасячэнні мяжы ў сувязі з тым, што яго шукалі па лініі Інтэрпала.

Ён абвінавачваецца ва ўчыненні серыі крадзяжоў з пранікненнем у жыллё ў складзе арганізаванай злачыннай групы на тэрыторыі Аўстрыі, паведамляе МУС.

Па выніках разгляду просьбы аб выдачы, прынята рашэнне аб яго экстрадыцыі для далейшага прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Працэдура перадачы адбылася ў пункце памежнага пропуску «Брэст».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула