БЕЛ Ł РУС

Кіраўнікамі Столінскага і Драгічынскага раёнаў сталі родныя браты

17.04.2025 / 19:55

Nashaniva.com

Аляксандр Пачко і Сяргей Пачко сустрэліся ў кабінеце Лукашэнкі.

Паміж Драгічынам і Столінам, райцэнтрамі ў Брэсцкай вобласці, 130 км. Але цяпер з’явілася тое, што іх звязвае, — асобы кіраўнікоў.

Аляксандр (злева) і Сяргей (справа) Пачко ў кабінеце Аляксандра Лукашэнкі

Старшынёй Драгічынскага райвыканкама прызначаны Сяргей Пачко, старшынёй Столінскага — Аляксандр Пачко. У іх агульны бацька.

Аляксандр (злева) і Сяргей (справа) Пачко

Старэйшы — Сяргей. Ён нарадзіўся ў 1969 годзе ў столінскай Белавушы (гэта адтуль паходзіць экс-старшыня Нацбанка Павел Калаўр і легендарны дзядуля Андрэй Бруцкі, у якога 92 унукі). Цяпер гэта аграгарадок на 2500 тысячы жыхароў.

Пасля працы ў калгасах Сяргей Пачко пабыў першым намеснікам старшыні Драгічынскага райвыканкама, пасля чаго ўзначаліў паспяховую драгічынскую гаспадарку «Аляксеевічы-Агра». З крэсла старшыні калгаса ён вяртаецца ў райвыканкам, цяпер — кіраўніком Драгічына.

Яго малодшы брат Аляксандр Пачко нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Атвержычы — гэта за 2 кіламетры ад Белавушы, па іншы бераг ракі Гарынь. Аляксандр таксама быў першым намеснікам старшыні раёна — толькі Столінскага. Пасля ўзначальваў Лунінецкі (2015-2022) і Кобрынскі (2022-2025) раёны. Цяпер будзе кіраваць родным Столінам.

Чытайце таксама:

У пенсіянера з Палесся — 92 унукі. І гэта рэкорд

Каментары да артыкула