БЕЛ Ł РУС

У Варшаве па падазрэнні ў захоўванні наркотыкаў затрымалі трох беларусаў

18.04.2025 / 22:2

Nashaniva.com

Супрацоўнікі паліцыі варшаўскага раёна Бемова затрымалі грамадзян Беларусі 20, 21 і 22 гадоў, якім выставілі абвінавачанні ў захоўванні значнай колькасці наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Фота ілюстрацыйнае

Паведамляецца, што супрацоўнікі паліцыі

«заўважылі трох мужчын за рулём аўтамабіля Toyota. У нейкі момант адзін з іх выйшаў з машыны і пакінуў на газоне пакет з мефедронам, пасля сфатаграфаваў гэтае месца на свой тэлефон, вярнуўся ў машыну, і яны ўтрох паехалі».

Паліцыя спыніла аўтамабіль для праверкі. Пасля гэтага сілавікі правялі ператрус у кватэры, дзе жылі беларусы. Там выявілі «значную колькасць наркотыкаў».

Па рашэнні суда беларусы пакуль арыштаваныя на тры месяцы.

Чытайце таксама:

У Брэсце жанчына перавозіла наркотыкі ў дзіцячым вазку з дзіцём

Беларус голым бегаў па Варшаве і справакаваў некалькі ДТЗ. Прычына — наркотыкі

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер

Каментары да артыкула