Грамадства1010

Памятаеце беларускага рэпера Джоні Гаці, якому далі 19 гадоў за распаўсюд наркотыкаў? Вось што з ім цяпер

Сябар рэпера выйшаў з калоніі і праз відэа ў тыктоку спрабуе дагрукацца да Лукашэнкі.

Рэпер Джон Гаці. Фота з яго інстаграм

Справа рэпера Джоні Гаці (сапраўднае імя — Яўген Зыль) у свой час была вельмі гучнай. У 2015 годзе 33-гадовага музыку абвінавацілі ў тым, што ён са сваімі знаёмымі арганізаваў інтэрнэт-краму па продажы псіхатропаў. Тады некалькі чалавек затрымалі, але сам Джоні, спалохаўшыся пакарання, уцёк у Расію.

У суседняй краіне, як сцвярджалася потым у матэрыялах крымінальнай справы, рэпер працягнуў займацца распаўсюдам наркотыкаў: ён кіраваў чатырма інтэрнэт-крамамі. Рэпер выкарыстоўваў месенджары, праз якія наймаў на працу мадэратараў, кур'ераў і закладчыкаў.

Але ж гэта было не адзінае, у чым абвінавачвалі Яўгена Зыля. Яму таксама інкрымінавалі 19 выпадкаў распаўсюджання парнаграфічных матэрыялаў.

У 2017 годзе беларуса затрымалі ў расійскім Саратаве і экстрадавалі на радзіму. Суд адбыўся ў 2019 годзе. Спачатку рэперу далі 21 год зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Але пасля абскарджання ўсё ж змякчылі прысуд: 19 гадоў зняволення без канфіскацыі. Адбываць пакаранне мужчыну адправілі ў калонію ў Магілёў.

Джон Гаці ў Растове. Фота з яго інстаграма

Летась у студзені на свабоду выйшаў сябар Джоні Гаці, які сядзеў з ім у адной калоніі. Ігар Дзмітрыеў (ён таксама рэпер, быў вядомы як Кэндыс) правёў у няволі 9 гадоў, першапачаткова атрымаўшы 12 гадоў.

У тыктоку Ігар распавядае, што перапісваецца з сябрам, і чытае ўслых лісты ад таго.

— «Карамба, братка. У мяне ні дня без хадайніцтваў, скаргаў і заяў. Сёння прыйшоў адказ са Следчага камітэта аб тым, што закрываюць вытворчасць праз недастатковую колькасць сабраных доказаў. І адпаведна, я ім адразу даў адказ, дакладней, у Генеральную пракуратуру на іх дзеянні. Таму ўсё роўна ім давядзецца гэтае рашэнне адмяніць і пачаць усё нанова. Я ад іх не адстану, бо тут ніхто знаходзіцца не хоча. Калі ты перастаў змагацца за свабоду, значыць, цябе зламала гэтая сістэма».

Джоні Гаці сцвярджае, што ўжо даўно скарыстаўся магчымасцю пераглядзець свае погляды. Цяпер ён хоча як мага хутчэй апынуцца на волі, каб пачаць займацца тым, што «ў яго сапраўды ў жыцці атрымліваецца лепш за ўсё» — пісаць музыку і рабіць беларускае мастацтва больш канкурэнтаздольным на сусветным узроўні.

Джоні таксама паведамляе, што за кратамі атрымаў зарад для сваёй творчасці і цяпер яму ёсць, што сказаць, аб чым пісаць, аб чым здымаць. Ён распавядае, што піша кнігу — сваю біяграфію — і ўжо дайшоў амаль да сярэдзіны. Спадзяецца, што пасля публікацыі твор будзе карыстацца шалёнай папулярнасцю, бо гэта гісторыя сапраўднага чалавека.

Ігар Дзмітрыеў. Скрыншот відэа ў тыктоку

Ігар за справу ўзяўся рашуча: ён пачаў публікаваць у тыктоку звароты да Лукашэнкі з просьбай разабрацца ў несправядлівасці ў дачыненні Яўгена Зыля.

Сам жа Джоні Гаці вельмі спадзяецца на дапамогу сябра і нават пісаў таму, што разлічвае на зварот Ігара да «шаноўнага прэзідэнта»:

— «У нашага прэзідэнта ўсё звычайна дакладна, ясна і зразумела. Закон павінен выконвацца, тыя, хто парушаюць закон, павінны быць пакараныя. У гэтым выпадку я, які парушыў закон, пакараны. Але ёсць яшчэ і тыя, хто прымае злачынныя рашэнні, падпісваючы злачынныя дакументы, ставячы пячаткі, прыкрываючыся імем Рэспублікі Беларусь», — чытае Ігар ліст сябра.

@ingvarrrdmitriev #президент #республика #беларусь #справедливость #Лукашенко #прокуратура ♬ Disturbing LoFi HipHop Wind Loop 3(1169236) - Leano

Але ж справа не ідзе: улады ніяк не рэагуюць на ролікі Ігара, а каментатары далёка не заўсёды спачуваюць Яўгену і нават заклікаюць да больш жорсткіх пакаранняў за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.

Ігар спакойна і цярпліва адказвае хэйтарам. У сваіх відэа ён падымае пытанні таго, якое суровае ў Беларусі пакаранне па наркатычных артыкулах. А таксама спрабуе тлумачыць моладзі, чаму ніколі не атрымаецца стаць самым хітрым і зарабіць шмат грошай на наркотыках.

Каментары10

  • Лёлік з-пад Лімасола
    06.04.2025
    Дзівакі нейкія. “змагацца за свабоду” і “лукашэнка” ў адным звароце - гэта небяспечна)
  • Абармот
    06.04.2025
    Вот вам и ответ, кого поддерживают реальные наркоманы
  • Федзя
    06.04.2025
    Не верю.

Цяпер чытаюць

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным11

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»4

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?8

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні2

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі2

Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным11

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць