БЕЛ Ł РУС

У расійскім Краснадары каля 100 дэзерціраў ізноў паспрабавалі ўцячы з часткі

19.04.2025 / 9:7

Nashaniva.com

Каля ста расійскіх вайскоўцаў, якія раней самавольна пакінулі службу, ізноў зрабілі спробу ўцёкаў з тэрыторыі адной з ваенных камендатур Краснадара. Пра гэта паведамляе набліжаны да сілавікоў канал Baza.

Інцыдэнт адбыўся вечарам 18 красавіка. Паводле звестак канала, усе ўдзельнікі здарэння — вайскоўцы са статусам самавольна пакінуўшых частку.

Яны ўтрымліваліся ў спецыяльна адгароджаным сектары на тэрыторыі камендатуры, аднак група колькасцю каля 100 чалавек прарвала агароджу і выйшла на асноўную тэрыторыю аб’екта.

Як удакладняе Baza, уцекачы не былі ўзброеныя, і здарэнне абышлося без ахвяр і пацярпелых. Зараз камендатура ачэпленая паліцыяй і Расгвардыяй. 

Паведамляецца, што ўцячы ўдалося сямі чалавекам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула