БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явіцца электронная пляцоўка здароўя

19.04.2025 / 18:19

Nashaniva.com

Новая сістэма павінна будзе аб'яднаць усе медустановы краіны. Галоўная задача — сфарміраваць сэрвіс для якаснага аказання медыцынскіх паслуг, паведамляе АНТ.

Скрыншот з відэа АНТ

У функцыянал уваходзяць электронная карта пацыента, вынікі аналізаў і даследаванняў, інфармацыйны блок паслуг. На новай платформе можна будзе адсочваць інфармацыю ў рэальным часе.

Таксама для абароны даных замест звыклых лагіна і пароля будзе ўведзены электронны подпіс пацыента.

Прома-версію ўжо асвоілі ў дзевяці бальніцах краіны.

Плануецца, што новая сістэма аб'яднае ўсе медустановы. Увесці платформу плануюць да канца года.

«Да 1 чэрвеня зробім даведачную інфармацыю з аналізам і прапановамі па ўдасканаленні і выкананні», — адзначыў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.

Чытайце таксама:

У Мінпрацы расказалі, калі пяройдуць на электронныя бальнічныя

У Беларусі летась адбыліся ўспышкі адру і коклюшу

Як будуць працаваць бальніцы і паліклінікі на красавіцкія і майскія святы

У Беларусі адмянілі дзіцячых стаматолагаў

Каментары да артыкула