Грамадства44

У Беларусі адмянілі дзіцячых стаматолагаў

Міністэрства аховы здароўя аб'яднала ў адну спецыяльнасць дактароў-стаматолагаў для дарослых і дзяцей. Пры гэтым пазіцыю «доктар-стаматолаг дзіцячы» выключылі з наменклатуры пасад медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Такое рашэнне было прынята для паляпшэння даступнасці стаматалагічнай дапамогі на ўсіх узроўнях, уключаючы сельскую мясцовасць. На думку міністэрства, гэта адбудзецца за кошт больш шырокага кола дактароў, якія змогуць яе аказваць.

Усіх стаматолагаў будуць цяпер рыхтаваць па адзіным адукацыйным стандарце па спецыяльнасці «Стаматалогія». Падчас навучання студэнты будуць атрымліваць базавыя навыкі па ўсіх раздзелах стаматалогіі, у тым ліку і па дзіцячым узросце. Практычныя навыкі і кампетэнцыі для аказання тэрапеўтычных і хірургічных відаў стаматалагічнай дапамогі студэнты будуць атрымліваць падчас праходжання інтэрнатуры.

У ведамстве адзначаюць, што дзіцячыя кабінеты, а таксама аддзяленні паліклінік застануцца, як і сістэма паслядыпломнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў.

Каментары4

  • Ёсік
    10.04.2025
    Калі малому трэба было выдаліць малочны зуб, 6 прыватных цэнтраў адмовіліся, бо не было дзіцячага адмыслоўца. Ёлупні вы неадукаваныя, вы не разумееце, што зь дзіцем нельга, як з дарослым, які будзе моўчкі сядзець у фатэлі і трываць зьдзекі стаматолага. Да дзіцяці падыход патрэбны.
  • Бульбаш
    11.04.2025
    Праздную адмяниць папу коли
  • Hooch
    11.04.2025
    1, ну так

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць