БЕЛ Ł РУС

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»

20.04.2025 / 11:41

Nashaniva.com

Амерыканскі тэлеканал трапіў у скандал падчас прамой трансляцыі велікодных службаў — кадры з Кіева суправаджаліся памылковым подпісам «Russia».

Скрын велікоднай трансляцыі на YouTube Fox News: «Медуза»

Падчас велікоднай трансляцыі на YouTube Fox News паказваў богаслужэнні з розных краін, у тым ліку з Міхайлаўскага Залатаверхага сабора ў Кіеве. Аднак на экране кадры са сталіцы Украіны былі памылкова пазначаныя як «Расія».

Гэта выклікала хвалі абурэння ў сацсетках. Карыстальнікі адзначаюць, што падобныя «памылкі» выглядаюць асабліва недарэчна і балюча на фоне працяглай вайны Расіі супраць Украіны.

Гэты подпіс у трансляцыі правісеў каля 20 хвілін — пазней Расію паправілі на Украіну.

На дадзены момант Fox News не дала публічных тлумачэнняў або прабачэння за інцыдэнт. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула