БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год

20.04.2025 / 12:42

Nashaniva.com

У часы, калі ў свеце назіраюцца турбулентнасць і хаос, беларусам трэба згуртавацца і прайсці гэта, заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы на Вялікдзень храм у Талачыне. 

«Я ўжо казаў у мінулы раз, у Божае Нараджэнне, што гэта няпростыя гады, асабліва гэты год. Нам трэба мабілізавацца, згуртавацца і прайсці іх. Турбулентнасць, хаос, блытаніна ў свеце велізарныя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як кажа Лукашэнка, «улады імкнуцца зберагчы Беларусь і беларускі народ ад гэтага хаосу». 

«Але гады вельмі складаныя, вельмі цяжкія, асабліва ва ўмовах санкцый для нашай эканомікі. Эканоміка ў аснове ўсяго», — папужаў Лукашэнка.

Ён расказаў, што, пад'язджаючы да храма, абмяркоўваў са старшынёй райвыканкама работу Талачынскага раёна. 

«Я заўважыў, што тыя, каму мы нямала дапамагалі, дрэнна працуюць. Таму — у царкве не хлусяць — павінен вам прама сказаць: гэты год будзе вельмі сур'ёзны ў плане навядзення парадку ў нашай краіне», — сказаў ён.

«Рыхтуйся да вельмі сур'ёзных кантрольных праверак», — перадаў Лукашэнка «інсайдарскую» інфармацыю рэгіянальным уладам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула