Мінабароны Расіі абвінаваціла УСУ ў парушэнні Велікоднага перамір'я
Мінабароны Расіі заявіла, што УСУ, нягледзячы на абвешчанае Уладзімірам Пуціным Велікоднае перамір'е, распачалі спробы нападаў у раёнах Сухой Балкі і Багатыра ў Данецкай вобласці.
Скрын відэа Мінабароны РФ
Украінскія вайскоўцы, сцвярджаюць у расійскім вайсковым ведамстве, 444 разы абстралялі пазіцыі УС РФ і нанеслі 900 удараў беспілотнікамі. У выніку «ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва, а таксама пашкоджанні грамадзянскіх аб'ектаў», гаворыцца ў заяве Мінабароны.
Пры гэтым усе групоўкі расійскіх войскаў, як сцвярджаюць у Мінабароны, з 18:00 19 красавіка «строга выконвалі рэжым спынення агню» і «заставаліся на раней занятых рубяжах і пазіцыях» у адпаведнасці з загадам Уладзіміра Пуціна.
У сваю чаргу ўкраінскі бок абвінаваціў расіян у парушэнні рэжыму цішыні ў велікодную ноч.