Брамніка «Дынама», якому кідаў шайбы Лукашэнка, не пусцілі на лёд «праз парушэнне рэжыму»
Брамнік хакейнага «Дынама-Мінск» Васіль Дземчанка не гуляў на сустрэчы з чалябінскім «Трактарам».
Лукашэнка размаўляе з Дземчанкам пасля трэніроўкі, 9 красавіка 2025 года. Скрын відэа «Пул першага»
«Кажуць, што Васіль Дземчанка не гуляў сёння ў браме праз парушэнне рэжыму. Увечары пасля адбою без дазволу адправіўся дадому павіншаваць бацьку з 70-годдзем, што стала вядома трэнерскаму штабу», — напісала журналістка Алеся Усава.
Дземчанка родам з Чалябінска.
Замест яго ў стартавым складзе выйшаў Андрэй Ціхаміраў. «Дынама» ў той гульні саступіла «Трактару» 1:3. Мінская каманда выляцела з плэй-оф КХЛ.
Калі 9 красавіка Лукашэнка прыязджаў на трэніроўку клуба «Дынама-Мінск» на «Мінск-Арэну», то там яму зладзілі паказальную дуэль з Дземчанкам. Брамнік прапусціў некалькі шайб.