БЕЛ Ł РУС

Велікоднае перамір’е скончылася, Расія зноў запускае беспілотнікі і ракеты

21.04.2025 / 6:46

Nashaniva.com

Пасля заканчэння «велікоднага перамір’я» Расія, паводле звестак Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны і ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, запусціла па цэлях ва Украіне беспілотнікі-камікадзэ.

Паветраныя сілы паведамілі пра ўдарныя беспілотнікі над Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Запарожскай абласцямі.

Паветраная трывога абвешчаная ў гэтых абласцях, а таксама ў Днепрапятроўскай вобласці, куды накіроўваюцца шахеды», што ляцяць праз Запарожжа. Начны налёт расійскіх беспілотнікаў, першы пасля сканчэння «велікоднага перамір’я», працягваецца: паступаюць паведамленні пра рух «шахедаў» і стральбу СПА з некалькіх абласцей Украіны.

У Кіеўскай вобласці працуе супрацьпаветраная абарона.

Мэр Мікалаева паведаміў, што ў горадзе былі чутныя выбухі.

Паводле звестак маніторынгавых каналаў, у паветранай прасторы Украіны адначасова знаходзяцца некалькі дзясяткаў беспілотнікаў-камікадзэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула